110-ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КЛАСІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРЫ МАКСІМА ТАНКА


17 верасня 2022 года споўнілася 110-гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, самабытнага мастака слова, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Іванавіч Скурко).
З нагоды гэтай даты ў групе Т-293 на куратарскай гадзіне быў арганізаваны прагляд фільма “Максім Танк: крутыя віражы”.
Навучэнцы даведаліся, што дата нараджэння Максіма Танка (17 верасня) – сімвалічная, таму што паэт быў барацьбітом за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, двойчы за гэта знаходзіўся ў зняволенні ў польскіх турмах.
Цікавым было ўбачыць Максіма Танка звычайным, з пачуццём гумару, чалавекам, пачуць яго жартаўлівы адказ чытачам на пытанне “Чаму Танк?”:
— А што мне было рабіць, калі ўсе прывабныя кветачкі ўжо разабралі (прыгадаў Коласа, Васілька, Крапіву), а мне засталося адно жалеза.
І канечне ж гучалі вершы Максіма Танка.
На стэндзе, прысвечаным юбілею паэта, навучэнцы прачыталі радкі, напісаныя Максімам Танкам у розныя часы яго жыцця, але зразумелыя і блізкія нам і сягоння.