
16 снежня ў групе Т-293 адбылася незвычайная «Вандроўка па родным краі». Так называлася куратарская гадзіна ў форме віктарыны, прысвечаная фальклорнай спадчыне беларусаў.
У якасці фалькларыстаў навучэнцы разам з гасцямі і куратарам Краскоўскай С.М. павандравалі па розных старонках вуснай народнай творчасці Беларусі, успомнілі вядомае з дзяцінства (прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, скорагаворкі, казкі) і адкрылі для сябе новае.
Удзельнікі віктарыны паказалі добрае веданне вуснай народнай творчасці, кемлівасць і знаходлівасць у выкананні заданняў, а таксама праявілі артыстызм у інсцэніроўцы казкі «Як мужык гусей дзяліў».
У канцы «вандроўкі» ўдзельнікі віктарыны пажадалі ўсім радаснага, добрага, яркага, вясёлага, шчаслівага, запамінальнага, цікавага, чароўнага… Новага года і атрымалі салодкія падарункі.