ГІСТОРЫЯ МАЙГО НАРОДА – МОЙ ГОНАР

З 15 па 20 лютага ў каледжы прайшоў тыдзень цыклавой камісіі дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу. Сёлета тэма тыдня была звязана з гісторыяй Беларусі і  гучала так: “Гісторыя майго народа – мой гонар”.

Скразным мерапрыемствам тыдня стаў ГЕРАЛЬДЫЧНЫ КОНКУРС, Ён праходзіў у два этапы:

  • першы этап – “Эрудыт”. На працягу трох дзён навучэнцы дэманстравалі свае веды ў геральдыцы беларускіх гарадоў, славутых магнацкіх родаў, а таксама спрабавалі па геральдычнай выяве вызначыць, прадстаўнікі якога рамесніцкага цэха яе выкарыстоўвалі.
  • другі этап – творчы. Гэты этап праходзіў напрыканцы тадня ў інтэрактыўным рэжыме. Ад кожнай спецыяльнасці каледжа была арганізавана творчая група, навучэнцам было прапанавана за вызначаны час стварыць герб сваёй спецыяльнасці і прэзентаваць яго. Усе творчыя групы праявілі выключную мастацкую індывідуальнасць і вынаходлівасць у раскрыцці сваёй прафесіі праз атрыбутыку геральдыкі.

Вынікі работы творчых групп былі прадстаўлены выставай у холе каледжа.

ГІСТОРЫЯ МАЙГО НАРОДА – МОЙ ГОНАР
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Соглашение cookie