
У межах тыдня цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў распачаўся творчы праект «Радкі памяці», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Навучэнцы 1 курса (групы П-391, П-392, П-393, П-394, К-391):
- на ўроках беларускай мовы напісалі сачыненні-мініяцюры «Ліст салдату», «Ліст ветэрану» (выкладчыкі Куноўская Г.Л., Шафаростава Ю.В.),
- на уроках рускай мовы – сачыненні-мініяцюры «От нас, не видевших войны» (выкладчык Цікаловіч В.У.).
Выкладчык Васіленка А.М. з групай Т-395 правяла творчы дыктант «Званы памяці».
У радках творчых работ навучэнцы выказалі сваю ўдзячнасць за перамогу, якая была здабыта цаной мільёнаў чалавечых жыццяў.
ТВОРЧЫ ПРАЕКТ «РАДКІ ПАМЯЦІ»