Бінарны ўрок па навучальных дысцыплінах “Англійская мова” і “Беларуская мова”


15.05.2016 выкладчыкі Шавярноўская Я.І. і Рагуновіч І.М. у групе Т-591 правялі адкрыты бінарны ўрок па навучальных дысцыплінах “Англійская мова” і “Беларуская мова”.

Урок праходзіў па тэмах “Турызм у Рэспубліцы Беларусь” (англійская мова) і “Багацце і выразнасць маўлення” (беларуская мова)

Метадычная мэта: паказаць методыку правядзення бінарнага урока як адной з форм рэалізацыі міжпрадметных сувязяў і інтэграцыі навучальных дысцыплін.

Урок праходзіў у форме віртуальнай экскурсіі. Была створана адпаведная гульнёвая сітуацыя. Навучэнцы-экскурсаводы цераз навучэнцаў-перакладчыкаў распавядалі “замежным турыстам” пра найбольш значныя і памятныя мясціны Беларусі (Нясвіжскі замак, Мірскі замак, Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Курган Славы).

На ўроку прысутнічаў момант імправізацыі, калі “замежныя турысты” падчас экскурсіі праз “перакладчыкаў” задавалі пытанні “беларускім гідам”.

Урок быў падрыхтаваны на высокім метадычным узроўні. Навучэнцы паказалі дастаткова свабоднае валоданне замежнай і роднай мовамі пры сінхронным перакладзе, зацікаўленасць і творчы падыход пры выкананні практыкаванняў і складанні сінквейнаў.