
«Суайчыннік, стань!
Тут знішчалі людзей.»
Навучэнцы вучэбнай групы Т-293 наведалі мемарыяльны комплекс «Трасцянец», створаны на месцы буйнога нацысцкага лагера смерці і збудаваны ў знак памяці ахвяр нацызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы прыехалі, каб схіліць галовы перад 206500 мірнымі грамадзянамі, партызанамі, ваеннапалоннымі Савецкай Арміі, расстралянымі, закатаванымі і спаленымі фашысцкімі захопнікамі ў жудасным лагеры смерці.
Тут, на гэтым месцы, дзе яшчэ захаваліся руіны лагера смерці, навучэнцы асабліва адчулі жах, боль і гора тысяч і тысяч маладых і дарослых, старых і дзяцей, якія пакутавалі і паміралі.
Помнім, каб такое ніколі не змагло паўтарыцца!
НАВЕДАЛІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС «ТРАСЦЯНЕЦ»