ЛІТАРАТУРНА-ПАЭТЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ «ПАРА ЛЮБОВІ І ЖАЛЮ»

20 і 21 лістапада з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішыц першакурснікі (групы Б-391, К-391, П-391, Т-393, Т-396, Э-391) выступілі на куратарскіх гадзінах перад навучэнцамі 1-3 курсаў з літаратурна-паэтычнай кампазіцыяй «Пара любові і жалю». Яны раскрылі цікавыя старонкі кароткага, але вельмі яркага і плённага жыццёвага шляху «палескай ластаўкі», душэўна і пранікнёна чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц.

У фае каледжа пра юбілей паэтэсы нагадваў аформлены стэнд з фотаздымкамі і радкамі з яе вершаў, а кожны жадаючы мог паглядзець відэаролік пра Яўгенію Янішчыц, пачуць яе голас і песню на словы паэтэсы.

 

ЛІТАРАТУРНА-ПАЭТЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ «ПАРА ЛЮБОВІ І ЖАЛЮ»
ЧУО "Колледж бизнеса и права"| Вычислительный центр ©1995-2024
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Соглашение cookie