Мінскае гарадское метадычнае аб’яднанне выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры

17.05.2017 у каледжы адбылося паседжанне Мінскага гарадскога метадычнага аб’яднання выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры.

Тэма: Бінарны ўрок як сродак фарміравання цэласнага ўспрыняцця навучальнага матэрыялу

Выкладчыкі каледжа пазнаёмілі калег са сваімі метадычнымі  напрацоўкамі і падзяліліся вопытам арганізацыі і правядзення бінарных урокаў. Былі прадстаўлены два адкрытыя ўрокі:

  • Васіленка А.М. і Алай А.С. – бінарны ўрок па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі на тэму “Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Маральны подзвіг галоўнага героя апавядання Янкі Брыля “Memento mori”;
  • Рагуновіч І.М. і Шавярноўская Я.І. – бінарны ўрок па беларускай і англійскай мовах на тэму “Турызм у Рэспубліцы Беларусь. Выразнасць і багацце маўлення”.

А таксама навучэнцы каледжа для гасцей падрыхтавалі музыкальную імпрэзу “Думкамі аб Беларусі”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. 

Адміністрацыя каледжа выказвае падзяку выкладчыкам і навучэнцам за выдатную работу і творчую ініцыятыву пры арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.