СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ


21 лютага ў каледжы прайшло свята РОДНАЙ МОВЫ пад  дэвізам “Размаўляй са мной па-беларуску”.

У гэты дзень з самай раніцы гучалі беларускія спевы, а ўсім, хто жадаў далучыцца да святкавання, прышпільвалі стужачкі з беларускім арнаментам.

У рамках свята быў праведзены конкурс-выстава “Беларуская лялька сваімі рукамі”.

Вось імёны нашых умельцаў: Бардовіч Цімафей (гр. Т-892), Субат Дзмітрый (гр. Т-791), Сяліцкая Паліна (гр. Э-812), Каваленка Юлія і Арашкова Аліна (гр. Д-891), Шугалей Сцяпан (гр. Т-892), Сухадольская Яна (гр. Т-795), Кірэйка Дар’я (гр. Т-792), Ген Лілія (гр. Т-891), Сакалоў Аляксандр (гр. Т-892). Сапраўдным упрыгожваннем выставы лялек сталі Кот-Баюн ад групы Д-891 і вялікая лялька ад группы К-712

Хочацца выказаць словы ўдзячнасці дзяўчатам і хлопцам за іх майстэрства, фантазію, арыгінальнасць.

Таксама да свята была арганізавана выстава тэматычных плакатаў з вершамі і выказваннямі знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову. Свой літаратурны густ прадэманстравалі Гайдук Ксенія (гр. Д-891), Даўгулевіч Юлія (гр. Э-891), Савенка Арцём (гр. Э-891), Зубеня Данііл (гр. Э-891), Станішаускас Ганна (гр. Э-891), Крукаў Міксім (гр. Э-891).

Самай яркай падзеяй дня сталі “Вячоркі ў Паўлінкі”. Са сцэны гучалі беларускія байкі, жарты, загадкі, лірычныя і вясёлыя песні. Не абышлося і без скокаў – сучасных (попінг, крамп, локінг) і, безумоўна, нашай беларускай полькі. Нашым артыстам ўдалося стварыць атмасферу сапраўднага беларускага свята.

Шчыры дзякуй усім удзельнікам, а таксама арганізатарам свята:

навучэнцам

  • Махнач Яне (гр. Т-791)
  • Якавіненцы Алісе (гр. П-894)
  • Гюльназаран Аміне (гр. П-894)
  • Несцер Анастасіі (гр. П-694)
  • Чарнецкаму Мікіту (гр. П-792)
  • Кажухоўскай Каміле (гр. П-893)
  • Чылянковай Паліне (гр. Д-891)
  • Арыненцы Ганне (гр. Б-812)
  • Жуку Арцёму (гр. К-891)
  • Бандарэнка Анастасіі (гр. Т-894)
  • Карташову Сцяпану (гр. Т-894)
  • Місілевічу Ягору (гр. Т-894)
  • Матылевіч Аліне (гр. П-894)
  • Рабешку Андрэю (гр. Т-791)

выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры

  • Васіленка Алене Мікалаеўне
  • Куноўскай Галіне Леанідаўне
  • Краскоўскай Святлане Мікалаеўне