ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПРЫСВЕЧАНЫХ ВІРТУАЛЬНЫМ ПОМНІКАМ МІФАЛАГІЧНЫМ ІСТОТАМ БЕЛАРУСІ - Колледж бизнеса и права
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПРЫСВЕЧАНЫХ ВІРТУАЛЬНЫМ ПОМНІКАМ МІФАЛАГІЧНЫМ ІСТОТАМ БЕЛАРУСІ

26 чэрвеня ў актавай зале адбылася прэзентацыя і абарона праектаў навучэнцаў аддзялення інфармацыйных тэхналогій, прысвечаных віртуальным помнікам міфалагічным істотам Беларусі. Навучэнцы прадставілі інтэрактыўныя сайты, макеты помнікаў і абаранялі свае ідэі, дэманструючы творчы падыход і тэхнічныя навыкі. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і валоданне беларускай мовай.

Пераможцамі сталі:

  • 1 месца — група Т-491: Юшкевіч Кацярына, Петух Вераніка, Гулевіч Ірына, Грыцэвіч Кацярына (праект «Вужыны цар»)
  • 2 месца — група Т-492: Грамыка Паліна, Карачун Аліна, Голуб Арцём, Устцновіч Міраслаў, Старадубец Уладзіслаў (праект «Красналюдкі»)
  • 3 месца — група Т-492: Жыбудко Кацярына, Стогава Ева, Бараноўская Ульяна, Неўпокоева Владзіслава (праект «Жыцень»)

Арганізатары дзякуюць усім удзельнікам і жадаюць далейшых поспехаў.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПРЫСВЕЧАНЫХ ВІРТУАЛЬНЫМ ПОМНІКАМ МІФАЛАГІЧНЫМ ІСТОТАМ БЕЛАРУСІ
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Соглашение cookie