СУСТРЭЧА З ПАЭТАМ — ЗАЎСЕДЫ СВЯТА

Выкладчыкі і навучэнцы каледжа сталі сведкамі і ўдзельнікамі гэтай запамінальнай падзеї — Свята беларускай паэзіі.
Да нас у госці завітала пісьменніца, паэтэса, перакладчыца, актрыса — Вера Буландо. Вера Буландо — займальны апавядальнік, выдатны суразмоўца.

Мерапрыемства прайшло ў цеплай абстаноўцы. З вялікай цікавасцю і ўвагай навучэнцы слухалі апавед паэткі пра яе жыццё і творчасць , пра тое, як пісьменніца знаходзіць
сюжэты для сваіх твораў.

Пад час сустрэчы Вера Аляксандраўна пазнаёміла са сваімі вершамі, светлымі, добрымі, прасякнутымі каханнем, надзеяй і любоўю да малой радзімы, прыроды.

Навучэнцы таксама прадэманстравалі сваё майстэрства ў чытанні вершаў. Сустрэча атрымалася па-хатняму добрай і незабыўна яркай.

СУСТРЭЧА З ПАЭТАМ — ЗАЎСЕДЫ СВЯТА
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Соглашение cookie