

21 лютага ў навучальнай групе Т-293 прайшла куратарская гадзіна, прысвечаная Дню роднай мовы, “Гавары са мной па-беларуску”.
Быў зроблены экскурс у гісторыю ўзнікнення гэтага свята, разгледжаны факты пра сучасны стан моў у свеце, паказана праблема знікнення моў.
Навучэнцы паказалі шматграннасць беларускай мовы, успомнілі каларытныя беларускія словы (буслянка, вырай, водар, суніцы, золак і іншыя), зачыталі словы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, паказаўшы іх актуальнасць і ў наш час.
ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
