Дыялог пакаленняў: Шамякін і сучасная моладзь | Новости КБиП
Дыялог пакаленняў: Шамякін і сучасная моладзь

«…Не верце, калі нехта скажа, што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая…»
[Іван Шамякін]

Цi задавалiся вы пытаннем, што ў жыццi для вас самае важнае, каштоўнае?

18 лютага на ўроку беларускай лiтаратуры навучэнцы вучэбнай групы Т-595 разам с настаўнiкам Васiленка А.М. спрабавалi высветлiць, што з’яўляецца самым каштоўным для герояў рамана Iвана Шамякіна «Сэрца на далонi».

Таксама разглядалi асноўныя праблемы, якія з’яўляюцца актуальнымi i ў наш час: праблемы ўзаемаадносiн памiж людзьмi, праблема выбару, праблема выхавання.

«Сэрца на далонi» — заклiк быць адкрытым i сумленным перад самiм сабой.

Напрыканцы ўрока навучэнцы прыйшлi да высновы, што самая вялікая каштоўнасць — жыццё! Кожны сам выбiрае свой шлях, але галоўнае — на гэтым шляху не перастаць любiць жыццё, шанаваць i берагчы чалавечыя сэрцы i душы ад абыякавасцi i чэрствасцi.

 

Дыялог пакаленняў: Шамякін і сучасная моладзь
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Соглашение cookie