
21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Замест звычайных ўрокаў беларускай літаратуры разгарнуўся сапраўдны інтэлектуальны драйв!
Загадчык бібліятэкі Калтовіч Наталля Аляксандраўна, выкладчыкі Паскал Алена Уладзіміраўна і Васіленка Алена Мікалаеўна правялі для навучэнцаў займальны квіз — «Паэтычны канфіскат».
Што было?
- Пошук схаваных сэнсаў у радках класікаў.
- Хуткая праверка ведаў беларускай лірыкі.
- Спаборніцкі дух і шмат усмешак.
Гучалі вершы, гарэлі вочы, жыло роднае слова! Гэта было па-сапраўднаму шчыра і прыгожа.

Паэтычны канфіскат: як мы адсвяткавалі Дзень паэзіі!
