

13 красавіка навучэнцы групы Т-293 разам з куратарам наведалі літаратурна-музычнае мерапрыемства «Велікодныя сустрэчы», арганізаванае Літаратурным клубам «Экватар» у Мінскай бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога.
На сустрэчы выступілі кіраўнік літаратурнага клуба «Экватар», пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут; шэф-рэдактар альманаха «Лiтаратурны экватар», пісьменнік і журналіст Інга Вінарская; паэт, пісьменнік Юрась Нераток і іншыя.
На памяць навучэнцам і выкладчыкам каледжа пісьменнікі падарылі нумар альманаха «Лiтаратурны экватар» з аўтографамі.
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА «ВЕЛІКОДНЫЯ СУСТРЭЧЫ»
